Беларусам з гуманітарнымі візамі дазволяць працаваць у Эстоніі



Улады Эстоніі дазволяць працаваць беларусам і расейцам, якія ўехалі ў краіну з гуманітарных меркаванняў. Ім будуць выдаваць візы для працы, прадпрымальніцкай дзейнасці і тэрміновыя віды на жыхарства. Пра гэта паведамляецца на сайце эстонскага ўрада.

Panorama of the Old Town in Tallinn, Estonia

Таксама ў Эстоніі змогуць працаваць акрэдытаваныя МЗС расейскія і беларускія журналісты.

Візы з гуманітарных меркаваннў грамадзянам Беларусі і Расеі выдаюць у выпадку, калі вяртанне на радзіму можа пагражаць іх жыццю і здароўю.