Старшыня Еўрапейскай камісіі сустрэлася з прэзідэнтам і прэм’ерам Польшчы



Польшча разам з моцным і стабільным эканамічным ростам з’яўляецца адным з галоўных рухавікоў Еўропы, заявіў у чацвер прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Як ён дадаў, Нацыянальны план рэканструкцыі будзе падтрымліваць як развіццё Польшчы, так і ўсёй Еўропы. Таксама кіраўнік польскага ўрада распавёў пра сістэму правасуддзя.  

Прэзідэнт Анджэй Дуда, прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сустрэліся ў чацвер у палацы Бельведэр у Варшаве. Кіраўнік Еўракамісіі наведала  Польшчу ў сувязі з зацвярджэннем Еўракамісіяй Нацыянальнага плана рэканструкцыі.

Падчас сумеснай прэс-канферэнцыі кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што „амбіцыйны ЕЗ павінен мець і амбіцыйны бюджэт, які дазваляе рэалізоўваць праекты стратэгічнага маштабу”:

– Амбіцыйны ЕЗ павінен мець і амбіцыйны бюджэт, які дазваляе рэалізоўваць праекты стратэгічнага маштабу. Да такіх праектаў належыць энергетычная трансфармацыя.

„Сёння наша падтрымка з’яўляецца важным крокам да выплаты Польшчы больш за 35 млрд еўра ў бліжэйшыя гады. Гэта першы крок, і грошы будуць выплачаныя, калі будуць зробленыя рэформы і інвестыцыі – сказала падчас прэс-канферэнцыі ў Варшаве  Урсула фон дэр Ляен.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: twitter.com/PremierRP