Ян Абадоўскі: Будзем адпачываць, знаёміцца і абменьвацца ідэямі
Міхась Андрасюк параўмаўляў з актывістам беларускай дыяспары ў Беластоку Янам Абадоўскім.
РР: Нагода для нашай размовы наступная. У пачатку ліпеня беларуская дыяспара Беластока запрашае на турыстычны злёт «БудзеНіка». Што хаваецца за гэтай кароткай інфармацыяй?
Ян Абадоўскі: Сапраўды мы запрашаем на турыстычны злёт актывістаў беларускай дыяспары ў Беластоку «БудзеНіка» з 1 па 3 ліпеня. На беразе возера Бялае, недалёка ад Аўгустова. Сустракаемся з актывістамі, будзем адпачываць, «наладоўваць» нашыя актывісцкія батарэйкі, знаёміцца, дзяліцца эмоцыямі. І самае галоўнае – будзем у беларускім асяроддзі.
РР: А ці ёсць больш падрабязная праграма злёту, бо адпачынак – шырокае паняцце. На вадзе? У лесе?
Ян Абадоўскі: Сустракаемся, каб пазнаёміцца, таму што людзі прыедуць з розных гарадоў, нават з іншых краінаў. Будзе шмат актывістаў з Варшавы, Гданьска, Аўгустова, Любліна, Лодзі. На сёння пацвердзілі свой удзел больш за 50 чалавек. Маем яшчэ амаль месяц, таму спадзяюся, што людзей будзе больш. Будзем дзяліцца ідэямі, як далей разам змагацца да перамогі, і самае галоўная рэч – абменьвацца кантактамі, думкамі.
Цалкам размова:
Інфармацыя арганізатараў:
Каб прыняць удзел у злёце АБАВЯЗКОВАЯ РЭГІСТРАЦЫЯ.
У прыватныя паведамленні нашага тэлеграму @salidarnasc дашліце наступную інфармацыю:
1. Імя
2. З якога вы горада
3. Колькасць асобаў
4. Колькасць намётаў
5. Колькасць машын і вольных месцаў, калі вы гатовыя кагосці падвезці
6. Актыўнасці/таленты/ідэі, якія вы можаце здзейсніць падчас злёту (напрыклад, „маю казан, прыгатую плоў”, альбо „магу правесці стратэгічную гульню”, „зладжу майстар-клас з па-д-эспань” ну і гэтак далей.
Колькасць месцаў на намёты абмежаваная.
Размаўляў Міхась Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя.