Зміцер Піменаў: Лічым, што трэба максімальна падтрымліваць Украіну
Наколькі зараз актыўныя беларусы Бельгіі? Як выглядаюць іх сумесныя дзеянні з украінскай дыяспарай? Якія выключна беларускія тэмы яны ўздымаюць у сваёй краіне?
Адказамі на такія пытанні падзяліўся беларус Зміцер Піменаў:
– Наша беларуская дыяспара – як беларускае грамадства. Яна таксама ёсць з рознымі поглядамі, ёсць з рознымі перакананнямі, ёсць з рознымі сітуацыўнымі поглядамі на жыццё як у Беларусі, так і ва Украіне. Частка дыяспары лічыць, што без вольнай Украіны не можа быць вольнай Беларусі. А частка дыяспары лічыць, што беларусы не павінны ўмешвацца ў справы Украіны, бо гэта іхняя справа. Але мы лічым, бальшыня сяброў Беларуска-еўрапейскага задзіночыння лічыць, што мы павінны падтрымліваць Украіну, і тым больш мы павінны падтрымліваць полк імя Кастуся Каліноўскага. Таму мы праводзім акцыі, на якіх збіраем сродкі для дапамогі байцам-каліноўцам ва Украіне.
РР: Як зараз выглядае падтрымка ўкраінскай тэмы ў вашай дыяспары? Ці гэта актуальна па-ранейшаму?
Зміцер Піменаў: Да акцый, якія праводзіць украінская палітычная дыяспара, мы стараемся далучацца са сваімі плакатамі, беларускімі сцягамі. Бачым, што стаўленне ўкраінцаў, якія былі раней не заангажаваныя ў палітыку, якія не ведалі, што беларусы актыўна займаюць праўкраінскую пазіцыю, яны пачалі ставіцца нашмат лепш да беларусаў, і яны зразумелі, што бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня – гэта беларусы, які падтрымліваюць Украіну. Яны сталі разумець, што Беларусь – гэта не зялёны сцяг, а бел-чырвона-белы. І мы лічым, што мы шмат зрабілі, каб украінцы змяніла да нас сваё стаўленне, якое ў іх было на пачатку агрэсіі Расеі.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя