Еўразвяз афіцыйна адмяніў усе пошліны і зборы з украінскага экспарту



Пра гэта заявіла прадстаўніца Еўракамісіі па пытаннях сельскай гаспадаркі і гандлю Мірыям Гарсія Ферэр на брыфінгу ў Бруселі.

«Рэгулятарныя правілы, якія часова прыпыняюць усе зборы па імпарце, што паступаюць у ЕЗ з Украіны, былі апублікаваныя ў Афіцыйным часопісе ЕЗ. Яны набудуць моц 4 чэрвеня і будуць дзейнічаць да 5 чэрвеня 2023 года», – адзначыла прадстаўніца Еўракамісіі.

Яна падкрэсліла, што ЕК вітае найхутчэйшае прыняцце гэтых мерапрыемстваў Еўрапарламентам і Саветам ЕЗ.

«Гэта беспрэцэдэнтны крок, накіраваны на развіццё эканомікі Украіны, значна аслабленай з прычыны расейскай агрэсіі. Ён дапаможа пераадолець цяжкую сітуацыю, у якой апынуліся ўкраінскія вытворцы і экспарцёры пасля расейскага вайсковага ўварвання», – падкрэсліла Гарсія Ферэр.