Прызначаная дата суда над Уладзімірам Мацкевічам



Суд над Уладзімірам Мацкевічам пачнецца 9 чэрвеня. Працэс пройдзе ў Менскім гарадскім судзе.

Мацкевіча абвінавачваюць: ва “ўдзеле ў масавых беспарадках”, “стварэнні і ўпраўленні экстрэмісцкім фарміраваннем” (маецца на ўвазе платформа „Сход”), “абразе Лукашэнкі” ў відэа, апублікаваным на YouTube 7 траўня 2021 года.

Палітвязень ужо 10 месяцаў знаходзіцца ў СІЗА г. Менска.