Наваполацкі гурт „Detroit Hills” прэзентаваў трэці сінгл з будучага альбома



Беларускія музыкі, якія застаюцца на тэрыторыі краіны, працягваюць займацца творчасцю. Так, днямі наваполацкі гурт „Detroit Hills” прэзентаваў трэці сінгл з будучага альбома.

Дыскаграфію бэнду прыгадвае вакаліст гурта „Detroit Hills” Аляксей Запаснік:

– Пасля рэлізу нашага міні-альбома „Дыскаверы” ў 2012 годзе, мы нічога не выпускалі. Мы займаліся новым матэрыялам. Атрымліваецца, два з паловай гады мы ім займаліся. І зараз альбом практычна гатовы. Назва з англійскага перакладаецца як „Мы”, то бок, альбом пра нас, беларусащ, пра тое, што адбываецца вакол нас, з намі, як мы на гэта рэагуем, пра нашыя чаканні. То бок, што ёсць на гэты момант, пра тое, што нам не абыякава, пра тое, што мы адчуваем и чаго б мы хацелася, і пра тое, чаго ў нас няма.

Аляксей прызнаецца, што музыка для яго застаецца цэнтрам жыцця.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя