Палітвязню Анджэю Пачобуту блакуюць перапіску з сынам
Стала вядома, што Анджэю Пачобуту сталі моцна блакаваць перапіску з сынам. Хутчэй усяго таму, што яны пішуць адзін аднаму на польскай мове. Жонка журналіста Аксана Пачобут паведаміла, што вярнуўся чарговы ліст з пазнакай “НЕ ПРОШЛО ЦЕНЗУРУ”.
У гэтым пасланні быў ліст Аксаны Пачобут і ліст сына да бацькі на польскай мове пра тое, што ён скончыў чарговы навучальны год у школе.
Аксана Пачобут паведаміла таксама, што самому Анджэю вярнуліся ажно тры лісты сыну Яраславу. напісаныя па-польску.
Сын Пачобута скончыў шосты клас. Але з новага году цяперашнія ўлады пераводзяць гарадзенскую школу з польскамоўным навучаннем на расейскую мову. Польскай мовы ў гэтай школе больш не будзе.