Уршуля Дамброўская: «Без старых дамоў Беласток – не Беласток»



Суботнім вечарам старая камяніца па адрасе: вул. Сабескага, 22 стала «кінатэатрам» пад адкрытым небам. На фасадзе будынку дэманстраваліся фотаздымкі жыхароў Беластока Баляслава Аўгустыса амаль стогадовай даўніны.

Пра будучыню камяніцы разважае прэзідэнт Культурна-асветніцкага аб’яднанне “Відок” Уршуля Дамброўская:

– Невядома якая будучыня гэтага дому. Відавочна, што не знаходзіцца пад рэстаўратарскай апекай. Няма яшчэ канкрэтных планаў – ані продажу гэтага будынку, ані рамонту, ані няма для яго нейкай функцыі. І мы робім гэты праект, каб падказаць гораду, што можна было б тут зрабіць беластачанам. Напрыклад, зрабіць эксперыментальную школу. Ці майстэрні для розных рамёстваў. Нельга будаваць гарод нанова, ён мусіць мець такі пункт, які сведчыў бы пра мінулых жыхароў і кім ёсць мы.

Пра выбар фотаздымкаў для дэманстарцыі на фасадзе распавёў фотакарэспандэнт і галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza Bialystok Гжэгаж Дамброўскі:

– Дэманструем здымкі Баляслава Аўгустыса, якія былі знойдзены ў 2004 годзе. Ад 2004 года працую над гэтай калекцыяй. Былі арганізаваныя выставы. На гэты час маем каля 8 тысяч здымкаў, яны даступныя на профілі Фэйсбука albom.pl. Стараемся звярнуць увагу горада і беластачан на тое, што гэта важны горад і варта яго захоўваць.

Такі вечаровы фотапаказ – адно з мерапрыемстваў па ратаванні 13 старых дамоў горада ў межах праекту «У выратаванне старых дамоў», які рэалізуецца беластоцкай кааліцыяй 9 няўрадавых арганізацый і нефармальных груп. Падрабязней пра праект тут.

Беларускае Радыё Рацыя