Ва Украіне стварылі петыцыю аб прадастаўленні грамадзянства беларускім добраахвотнікам



На сайце Афіцыйнага прадстаўніцтва прэзідэнта Украіны створана петыцыя аб прадастаўленні замежнікам, якія абараняюць Украіну, украінскага грамадзянства або „іншага прававога статусу, па якім ім і іх сем’ям будзе прадастаўляцца такая ж сацыяльная і прававая абарона, як і грамадзянам Украіны”.

Аўтары адзначаюць, што з пачатку вайны ва Украіну прыбываюць замежнікі, якія далучаюцца да абароны краіны, і сярод іх – больш за дзве тысячы грамадзян Беларусі.

«Сучаснае заканадаўства Украіны не прадугледжвае прадастаўленне такім асобам грамадзянства Украіны, а значыць, у выпадку смерці або палону замежныя добраахвотнікі і іх сем’і не будуць мець належную сацыяльную і прававую абарону. У выпадку траплення ў палон абмен палоннага робіцца з дзяржавай, грамадзянінам якога з’яўляецца палонны», – гаворыцца ў тэксце петыцыі.

Ініцыятары адзначаюць, што на дадзены момант гэтая беларускія добраахвотнікі з’яўляюцца найбольш неабароненымі, паколькі Беларусь падтрымлівае Расею ў вайне супраць Украіны. Яны тлумачаць, што калі беларускі добраахвотнік трапіць у палон, ён будзе перададзены на радзіму, дзе да іх можа быць прыменена часовае ці пажыццёвае пазбаўленне волі альбо нават смяротнае пакаранне.

Ініцыятарам петыцыі ўказана Аліна Крамар. Збор пачаўся 1 чэрвеня і працягнецца яшчэ 89 дзён. На гэты момант яе падпісалі 6450 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя