Рафаэль Надаль 14-ы раз выйграў „Ралан Гарос”



Іспанскі тэнісіст Рафаэль Надаль ажно 14-ы раз у гісторыі выйграў адкрыты чэмпіянат Францыі. Такога не ўдавалася нікому на турнірах Grand Slem. Усяго ж гэта яго 22-і вышэйшы тытул на сама прэстыжных чатырох турнірах свету. У швайцарца Роджэра Федэрэра і серба Новака Джокавіча па 20 такіх вікторый.

Надаль зараз намінальна толькі 5-я ракетка свету, але фактычна мацнейшы тэнісіст планеты.

У фінальным паядынку „Ралан Гарос” Рафаэль Надаль разграміў нарвежца Каспера Руда, не даўшы яму рэальных шанцаў на перамогу. Іспанец дазволіў суперніку ўзяць за матч толькі шэсць геймаў. Лік па сетах 6:3, 6:3, 6:0.

Імаверна, што з-за сур’ёзных праблем са здароўем Надаль завершыць сваю тэнісную гульнявую кар’еру.

Беларускае Радыё Рацыя