Беларускія вайскоўцы каля мяжы з Украінай адпрацоўваюць работу авіянаводчыкаў
Генштаб ЗСУ сцвярджае, што беларускія вайскоўцы каля мяжы з Украінай адпрацоўваюць работу авіянаводчыкаў і пераадоленне водных перашкод. Паводле звестак Генштабу ЗСУ, беларускія вайскоўцы зараз праводзяць вучэнні ля мяжы з Украінай:
«Пры праверцы боегатовасці падраздзяленняў асаблівая ўвага надаецца адпрацоўцы задач па пераадоленні водных перашкод і ўзаемадзеянню авіянаводчыкаў з экіпажамі верталётаў», – піша Генштаб.