Скрадзенае свята
Апошні званок заўсёды гучыць у канцы траўня. Але для ўкраінскіх выпускнікоў гэта свята аказалася скрадзеным па злой волі аднаго недачалавека. Міністэрствам адукацыі Украіны быў выдадзены загад, які дае права кожнай школе самой вызначаць дату завяршэння адукацыйнага працэсу падчас вайсковага становішча. Хаця ўсеўкраінскі апошні званок усё ж такі прагучаў. Анлайн, у віртуальных класах, з віртуальнымі гасцямі. І не толькі па ўсёй краіне, але і для школьнікаў, якія з-за вайны апыніліся за мяжой. У адносна спакойных рэгіёнах навучальны год завяршылі вучні з часова акупаваных тэрыторый і тых, дзе вядуцца актыўныя баявыя дзеянні.
Звычайна за колькі месяцаў да апошняга званка выпускнікі рыхтуюць святочную праграму і рэпетуюць школьны вальс. Але толькі зараз сотні школ або пашкоджаны, або цалкам разбураны расейскімі бамбардзіроўкамі. І ў многіх гарадах навучальны год да гэтага часу не скончыўся. У адной з харкаўскіх школ, знішчанай акупантамі, выпускнікі затанчылі школьны вальс перад яе руінамі. Чарнігаўскія школьнікі зрабілі фатаграфіі для выпускнога альбома на фоне разбурэнняў і спаленай варожай тэхнікі ў родным горадзе. У Дняпры дырэктар школы дала апошні званок на ўваходзе ў пустую школу.
«Рускі мір» – зусім не мір: яго не чакалі і не клікалі, яго ненавідзяць ўкраінскія дзеці.