Што адбываецца на першым энергаблоку Беларускай АЭС?
Першы энергаблок БелАЭС усё яшчэ знаходзіцца на планавым рамонце, запускаць яго плануюць у ліпені. Пра гэта падчас тэлефоннай лініі распавяла намесніца міністра энергетыкі Вольга Пруднікава. Дэталямі размовы з рэдакцыяй “Зеркало” падзялілася чытачка Таццяна, якая пазваніла ў ведамства.
Прыгадаем, што ў красавіку першы энергаблок Астравецкай АЭС быў выведзены ў рамонт. У Мінэнерга заявілі, што такія планавыя тэхналагічныя работы штогод праводзяць на атамных станцыях для забеспячэння стабільнага працоўнага стану абсталявання. Таксама плануецца часткова перазагрузіць у рэактар свежае ядзернае паліва. У ведамстве запэўніваюць, што гэта штатная сітуацыя. Пры гэтым з часу ўключэння ў сетку з лістапада 2020 года першы энергаблок адключалі ўжо шмат разоў, агулам прастою журналісты налічылі 173 дні, або 45,5 працэнтаў ад усяго часу працы станцыі.
Фота: ritmeurasia.org