Свабода слова ды алігархі. Якія правілы гульні ва Украіне?
Ці існуе свабода слова пры алігархах ды купленых імі СМІ? Высвятляем у праекце “Месца для прэсы”. Звернемся да украінскага досведу, бо менавіта там найбольш папулярныя тэлеканалы належаць алігархам. І зусім нядаўна мы назіралі так званы алігархічны канфлікт “Парашэнка-Каламойскі”. Таксама пачуем асабісты погляд на расейска-беларускі саюз нашага госця – палітычнага аналітыка Паўлюка Быкоўскага ды традыцыйныя навіны медыя-супольнасці.