Віталь Станішэўскі: Беларусь усё больш піхаецца ў кабалу



Здавалася б, што расейска-украінская вайна не ў віне Беларусаў, якія знаходзяцца ў стане ўнутранай акупацыі і моцна пацярпелі ад каланіяльнага рэжыму: лінгвацыд, этнацыд, хваля прымусовай эміграцыі, тым не менш гэта не ўплывае на спробы часткі ўкраінскіх медыяў і нават некаторых замежных беларускіх, навязаць калектыўную адказнасць.

Наш карэспандэнт пагутарыў з „Госцем Рацыі” публіцыстам Віталём Станішэўскім:

Дагэтуль чуваць ад некаторых украінскіх публіцыстаў закіды. На жаль тут нейкая запозненае шкадаванне, што быў шанец, што беларусы дапамогуць, а беларусы не дапамаглі. Гэта ўжо ператвараецца ў слабую пазіцыю, калі ад злосці, ад уласнай няўдачы, спрабуюць перакінуць гэтую віну на кагосьці іншага. Закід крыху нелагічны, беларусы не абаранілі сябе, гэта ў першую чаргу бяда саміх беларусаў. Яны не абаранілі сябе без нейкай думкі пра тое, а што там будзе ў нашых суседзяў. Часам чуваць нават такое: „Вы дапамагаеце расейцам”. Гэта таксама абсурдна таму, што ні ў каго ва ўсім палітычным спектры, ні ў каго няма агрэсіўнага жадання нашкодзіць Украіне. Гэта ад няздольнасці абараніць сябе, а гэта ўжо зусім іншае пытанне. Калі робяць такі закід, то не пытаюць: „А вам самым добра, ад таго, што вы пад акупацыяй? Ад таго, што праз вас ідуць расейцы?”. Нам самым не добра.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя