«Наш дом» дапамагае беларусам, якія з’язджаюць ад прызыву ў войска за мяжу
Разгорнута кампанія «Не – заўсёды не», якая мае на мэце заблакаваць удзел беларускіх салдат у вайне ва Украіне на баку Уладзіміра Пуціна. Міжнародны цэнтр грамадскіх ініцыятыў «Наш дом» усё робіць для таго, каб арганізаваць дапамогу беларусам, што з’язджаюць ад прызыву ў беларускае войска за мяжу.

Напрыклад, нямецкі Міндэн гатовы забраць беглых з горада-пабраціма Гародні, гаворыць кіраўніца цэнтру Вольга Карач:
-Вось Міндэн сказаў: забіраем, добра. Але, акрамя гэтага ёсць яшчэ жыхары Віцебска, Магілёва, Бабруйска і так далей. І я вельмі рада, што шмат людзей пачынаюць падключацца на розных роўнях. І, зразумела, што гэта патрабуе зменаў пэўных паводзінаў ці правіл у міграцыйнай сістэме. Латвія, дарэчы, сказала ў прыватнай размове, што 300 – 500 беларускіх мужчынаў сапраўды забяруць.
Паводле Вольгі Карач, патрэбная разумная арганізацыя гэтага працэсу, каб беглы ад арміі мужчына не апынуўся ў крытычнай безвыходнай сітуацыі на чужыне.
Беларускае Радыё Рацыя
