„З Падляшша Родам”: Яўгенія Артэмюк – пераможца розных марафонаў



Прабегла 7 марафонаў. Здабыла карону польскіх марафонаў і паўмарафонаў. Гераіня сённяшняй сустрэчы „З Падляшша родам” – Яўгенія Артэмюк з дому Васілюк з Чохаў Арлянскіх.

Яўгенія – доказ таго, што спорт – гэта не толькі цяжкія трэніроўкі, але і радасць з пераадолення сваіх слабасцяў, доказ і таго, што ў кожным узросце жыццё можа несці радасць і спаўненне мараў. Валя Лаеўская запрашае ў гасцінны дом спадарства Яўгеніі і Яўгена Артэмюкоў у Чохі Арлянскія.

Беларускае Радыё Рацыя