Анонс: 14-га чэрвеня «Госць Рацыі» – Аксана Радынская
Шырыцца супраца беларускай і ўкраінскай дыяспараў у Беластоку. Чарговы мітынг ля сценаў Консульства Беларусі ў Беластоку ўжо нельга ўявіць без прысутных украінцаў, якія збеглі ад вайны ва Ўкраіне. Пры гэтым украінцаў ад беларусаў можна адрозніць і без нацыянальных сцягаў: па звонкіх спевах, па вясёлых позірках і, канешне, па ўкраінскай мове.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – заўзятаркай беларуска-украінскіх акцый Беластока, уцякачкай з Данецкай вобласці Аксанай Радынскай пра тое, як Украіна можа вырашыць праблему са збожжам на фоне вайны, ці гатова яна да ўступлення ў Еўразвяз, чым адрозніваецца ад Беларусі і чаму ва ўкраінцаў атрымалася стаць выклікам самому існаванню Расеі як краіны на сусветнай арэне.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам заўзятаркі беларуска-украінскіх акцый Беластока, уцякачкай з Данецкай вобласці Аксанай Радынскай, слухайце ў аўторак, 14-га чэрвеня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – а 08.10 адпаведна.
Беларускае Радыё Рацыя