Баскетбалістка Кацярына Сныціна згуляла з беларусамі Беластока
Капітан жаночай зборнай Беларусі па баскетболе, прызёр Чэмпіянату Еўропы 2007 года і ўдзельнік Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне – Кацярына Сныціна сустрэлася з прадстаўнікамі беларускай дыяспары Беластоку. Пасля размовы ўсе жадаючыя маглі згуляць з ёй у баскетбол.
Кацярына Сныціна кажа, што ўсе свабодныя беларусы замянілі ёй нацыянальную каманду, з якой яна была вымушаная сысці, будучы капітанам зборнай, у знак нязгоды з тым, што адбываецца ў Беларусі і беларускім спорце.
Кацярына Сныціна была адной з першых беларускіх спартсменаў топ-узроўню, якія ў жніўні 2020 года падпісалі адкрыты ліст свабодных спартоўцаў супраць гвалту і за новыя сумленныя выбары. З-за гэтага яна была вымушаная сысці са зборнай Беларусі па баскетболе і пакінуць краіну.
Беларускае Радыё Рацыя