Андрэй Паротнікаў: Але хто сказаў, што гэта апошняя ў рэгіёне вайна ў бліжэйшыя гады?



Чаму Украіна не атакуе расейскія ракетныя комплексы ў Беларусі, і ці возьмуць беларускія ўзброеныя сілы дзейны ўдзел у супрацьстаянні Расеі з Захадам? Тлумачыць кіраўнік аналітычнага праекту “Беларусь сэк’юрыты блог” Андрэй Паротнікаў.

– Беларускі напрамак – гэта, безумоўна, палітычнае рашэнне, каб не павялічваць фронт яшчэ на тысячу кіламетраў. Мне задаецца, што ў афіцыйных кіеўскіх уладах ёсць варыянт, калі яны змогуць замірыцца з Лукашэнкам, то бок яны наўпрост не адкідаюць 100-адсоткавую такую магчымасць. Прыкметаў таго, што менавіта Беларусь рыхтуецца, ці неяк трымае ў галаве магчымасць наўпроставага ўдзелу ў вайне з Украінай няма, але, хто сказаў, што гэта апошняя вайна ў рэгіёне ў бліжэйшыя гады?

Да апошняга часу Беларусь на афіцыйным узроўні спрабуе дыстанцыявацца ад вайны ва Украіне. Ці ўдасца беларускаму рэжыму ўтрымаць такую пазіцыю – пакажа час.

Беларускае Радыё Рацыя