У Беларусі яшчэ адзін банк адключылі ад SWIFT
У Беларусі яшчэ адзін банк адключылі ад міжнароднай сістэмы міжбанкаўскай інфармацыі SWIFT.
Белінвестбанк мае шостае месца ў рэйтынгу банкаў Беларусі. Яго капітал у 2021 годзе складаў амаль 700 мільёнаў рублёў. Ён на 100% належыць дзяржаве, таму тут трымаюць свае рахункі некаторыя буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы і арганізацыі. Банк суправаджаў замежныя інвестыцыйныя лініі.
І канешне ж тут шмат рахункаў дзяржаўных служачых, прадпрымальнікаў і простых людзей. Адключэнне ад SWIFT гэтага банка пазбаўляе яго кліентаў плацяжоў і пераводаў за мяжу і з-за мяжы. Найцяжэй гэта перажываюць дробныя прадпрымальнікі і простыя людзі, бо становіцца не магчымым прадаваць тавары і паслугі, аплачваць рахункі, плаціць за вучобу за мяжой ці атрымліваць дапамогу ад родзічаў, якія працуюць у Еўразвязе. Выйсцем можа быць толькі змена банка. Але і гэта зрабіць ужо не так проста. З 23 такіх устаноў у Беларусі па-за санкцыямі засталіся толькі 5. Ды і пераход у іншы банк займае не адзін дзень.