Лекцыя Уладзімера Арлова ў Варшаве



15 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на лекцыю гісторыка ды пісьменніка Уладзімера Арлова «Беларусь — аванпост еўрапейскай цывілізацыі».

Дата: 15 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Вось пра што будзе ў лекцыі:

Рыцарства Вялікага Княства і абарона ад Масковіі і татараў. Нашы землі — усходні рубеж Рэнесансу.

Хто прымаў пастанову пра пачатак ваенных дзеянняў у ВКЛ?

Якія прывы і абавязкі мелі тагачасныя беларускія рыцары? 

Чаму 8 верасня 1514 года — вельмі знакавая дата і хто перамог у бітве пад Оршай?

Пра шматлікія войны з Маскоўшчынай і многае іншае вы даведаецеся падчас лекцыі спадара Уладзімера.

Уваход вольны.