Ва Украіне арыштаваныя актывы беларускай паліўнай кампаніі



Па ініцыятыве Службы бяспекі Украіны і запыце пракуратуры накладзены арышт на актывы беларускай паліўнай кампаніі, якая ўдзельнічала ў фінансаванні расейскай агрэсіі на Украіну, на 20 мільёнаў грыўняў.   

Пра гэта паведамляюць прэс-службы пракуратуры Кіева і Службы бяспекі Украіны. Сярод арыштаваных – карпаратыўныя правы і банкаўскія рахункі на агульную суму амаль 20 млн грыўняў.

Паводле інфармацыі СБУ, гэтая сетка спецыялізуецца на аптовым гандлі рознымі відамі паліва.

„За мінулы год яна экспартавала ва Украіну тавараў амаль на 20 мільярдаў грыўняў. Сярод заснавальнікаў прадпрыемства былі беларускія дзяржаўныя прадпрыемствы, закупляла сыравіну ў Расеі, плаціла падаткі ў бюджэты абедзвюх краін. У сувязі з гэтым сетка мае непасрэднае дачыненне да фінансавання агрэсіі Расеі супраць Украіны”, — гаворыцца ў паведамленні.