У Гародні жалобнай урачыстасцю адзначаць гадавіну Смаленскай трагедыі
У пятніцу, 10 красавіка, у Гародні адбудуцца жалобныя ўрачыстасці, прысвечаныя 5-й гадавіне Смаленскай трагедыі і 75-й гадавіне масавага забойства польскіх афіцэраў у Катыні. Мерапрыемствы пачнуцца а 18-й гадзіне на вайсковых могілках. Каля Катынскага крыжа адбудзецца жалобны мітынг, ускладанне кветак і запаленне знічаў у памяць аб загінулых. А 19-й гадзіне ў Пабернардынскім касцёле адбудзецца Святая імша. Правядзенне жалобных мерапрыемстваў запланавана таксама ў Менску. З ініцыятывы амбасады Рэспублікі Польшча, у Чырвоным касцёле а 17-й гадзіне адбудзецца Святая імша ў інтэнцыі загінулых.
– На тых чорных крылах смерць забрала польскую эліту, забрала тых, хто любіў сваю зямлю, тых, хто нам дапамагаў і стараўся апекавацца намі.
10 красавіка 2010 года ўрадавы самалёт, на якім знаходзіўся прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі разам з жонкай і вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі краіны пацярпеў аварыю пры пасадцы на Смаленскім аэрадроме. Усяго ў той трагічны дзень загінула 96 чалавек. Ніхто з пасажыраў самалёта не выжыў.
Беларускае Радыё Рацыя