Google ініцыяваў банкруцтва сваёй расейскай кампаніі



ТАА „Гугл”, расейская даччыная кампанія Google, падала заяву аб банкруцтве. Яна накіравана ў Арбітражны суд Масквы, паведамляе „Інтэрфакс”.

Кампанія яшчэ ў траўні паведаміла, што мае намер падаць на банкруцтва. Арышт банкаўскага рахунку Google ў Расеі зрабіў немагчымым функцыянаванне расейскага офіса і выкананне абавязацельстваў.

Трэба адзначыць, што па пазовах Раскамнагляда на Google таксама былі накладзены буйныя штрафы на суму больш за 7,2 млрд рублёў. Яшчэ некалькі іскаў разглядаецца ў судах.

reform.by