На прадпрыемстве «Гродна Азот» спыняюцца два цэхі
З 19 чэрвеня на прадпрыемстве «Гродна Азот» з прычыны планавага капітальнага рамонту спыняць працу два цэхі: аміяк-4 і карбамід-4. Афіцыйная прычына – планавы рамонт Пра гэта паведамляе «Гродненcкий химик».
Пры правядзенні планавага спынення, з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы. На „Гродна Азоце” да 2026 году плануюць правесці праграму мадэрнізацыі коштам 800 млн даляраў. „Будзе куплена 95% расейскага абсталявання”, – паведаміў раней генеральны дырэктар прадпрыемства Ігар Ляшэнка.