Індыя ў некалькі разоў павялічыла імпарт вугалю і нафты з Расеі



Індыя рэзка павялічыла закупкі ў Расеі вугалю і нафты ў канцы траўня і пачатку чэрвеня — на фоне рашэнняў ЗША і Еўразвязу аб увядзенні эмбарга на пастаўкі гэтых відаў паліва з Расеі ў сувязі з вайной ва Украіне.

Уладзімір Пуцін і Нарэндра Модзі Фота: EPA

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на трэйдараў і дадзеныя з адкрытых крыніц. Як сцвярджаецца, з 27 траўня па 15 чэрвеня Індыя закупіла ў 6 разоў больш расейскага вугалю, чым за той жа перыяд летась, і ў 31 раз больш нафты.

Паводле дадзеных Цэнтра вывучэння энергетыкі і чыстага паветра (CREA), Індыя,  нягледзячы на рост імпарту, па-ранейшаму не ўваходзіць у лік асноўных імпарцёраў расейскіх энерганосьбітаў. Паводле стану на пачатак чэрвеня яна была на 9-м месцы па аб’ёмах паставак, пасля такіх краін, як Кітай, Турэччына і Паўднёвая Карэя, а таксама шэрагу краін Еўразвязу.

Беларускае Радыё Рацыя