У Варшаве адзначылі ўгодкі Васіля Быкава



Дзень нараджэння волата беларускай літаратуры Васіля Быкава быў адзначаны 19 чэрвеня беларусамі Варшавы ля помніка знакамітаму ўкраінскаму паэту Тарасу Шаўчэнку. Беларусы ўсклалі ля помніка Шаўчэнку букецік палявых кветак.

З прамовай выступіў прадстаўнік Руху Салідарнасці „Разам” Вячаслаў Сіўчык:

– Сапраўдны бацька беларускага адраджэння, беларус, які пражыў вельмі цяжкае жыццё, але ніколі не здраджваў Беларусі, рабіў усё, каб наш народ вырваўся з пякельных путаў у якія яго загнала гісторыя.

Актывістка Таісія Кабанчук выказала хваляванне з-за таго, што творы трох беларускіх літаратараў, у тым ліку і Васіля Быкава, на яе думку, памылкова, выдалены з украінскіх падручнікаў:

– Вельмі шкада, што сёння ў нас здарылася такое непаразуменне і нашай беларускай грамадскасці ды эліце трэба прыкласці намаганне для таго, каб гэта непаразуменне было ліквідавана.

Паводле актывісткі, трэба пісаць звароты, петыцыі, накіраваць беларускія дэлегацыі ва ўсе ўстановы ўкраінскія, якія да гэтага маюць дачыненне.

Беларускае Радыё Рацыя