У Дубічах Царкоўных прайшоў фестываль „Сонцаграй”
„Сонцаграй” – першая сустрэча спеўнай традыцыі беларусаў прайшла ў нядзелю ў Дубічах Царкоўных, што на Гайнаўшчыне. Мерапрыемства ладзіць фонд Тутака.
„Гэта нагода пазнаёміцца з рознымі элементамі творчай ды культурнай спадчыны нашых продкаў” – кажа суарганізатар Фестывалю беларускай традыцыі „Сонцаграй” – Зміцер Косцін:
– Галоўная ідэя ў тым каб крыху, разгледзецца па баках і пабачыць, якое багацце ёсць побач з намі. Колькі спеўнага фальклору, колькі музычнага фальклору з Беласточчыны мы маем. Прычым унікальнага, гэта гучыць так, як не гучыць нідзе. Вельмі часта мы сягаем па штосьці, што аднекуль, што нам здаецца больш папулярным. А тут крыху цяжэйшая работа – папулярызаваць сваё.
25-га чэрвеня фестываль завітае ў вёску Залукі, што ў гміне Гарадок на Беласточчыне.
Беларускае Радыё Рацыя