Беларусы сустрэліся з амбудсмэнам у Батумі



Беларускія палітычныя ўцекачы патрапілі на сустрэчу з абаронцам па правах бежанцаў у грузінскім Батумі.

Сваімі уражаннямі з сустрэчы дзеліцца Антон, адзін з беларускіх грамадскіх актывістаў:

– Далі вельмі карысныя парады наконт атрымання статусу ўцекача, аховы. Наконт тэрмінаў, наконт пытанняў па дакументах таксама пакінулі кантакты, па якіх беларусы і ўкраінцы могуць тэлефанаваць і звяртацца, калі маюць нейкія пытанні.

Па словах праваабаронцы Рамана Кісляка, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Беларуская дыяспара ў Аджарыі» такія сустрэчы і парады патрэбныя ўсім беларускім эмігрантам у Грузіі:

– Па-першае, мы даведаліся пра тое, што па гэтых выдадзеных дакументах ID можна выязджаць за мяжу, у некаторыя краіны. Асабіста я не думаў, што гэта магчыма. Таксама моманты з легалізацыяй, магчымасць для тых, хто падае на статус, пражываць у адмысловых месцах, хто не мае жылля. Вельмі шмат людзей прыязджае, але мала хто падае на статус. Але для тых, хто гэта робіць ёсць усе ўмовы.

Па неафіцыйным дадзеным на тэрыторыі Грузіі зараз знаходзяцца каля 20 тысяч беларусаў і большая частка з іх пражывае ў вялікіх гарадах, такіх як Тбілісі, Батумі, Кутаісі.

Беларускае Радыё Рацыя