Беларускае Купалле ў грузінскім Батумі
Беларускія актывісты ладзяць Купалле па ўсім свеце, уночы з 23 на 24 чэрвеня каля грузінскага Батумі некалькі дзясяткаў актывістаў зладзілі традыцыйнае Купалле.
Пра само свята кажа адзін з удзельнікаў Арцём Шпакоўскі:
– Тут сабраліся людзі, якія хацелі бы ўзяць удзел у Купаллі. Людзі, якія ніколі гэтага не рабілі, і іх цікавіць беларуская традыцыя. Мы ўсе сабраліся ў мястэчку Букнары. Чаму менаівта там? Так атрымалася, што там жыве сапраўдны беларус ужо 4 гады. Мы вырашылі, што там можна і вогнішча запаліць, і слуп паставіць – усё як трэба.
Арцём вельмі рады, што беларусам удалося выканаць шмат традыцыйных купальскіх спеваў:
– А з купальскага мы спявалі «Як на Івана дужа рана», «Ішла купалка сялом-сялом», «Чырвоную ружу», «Ішла купалка па вуліцы». Таксама песню, якую ўсе ведаюць: «перапёлку».
А вялікае Купалле, якое збіраюцца ладзіць беларусы Грузіі адбудзецца ў бліжэйшыя выходныя на так званым «Тбіліскім моры».
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя