Усё болей беларусаў выбіраюць польскія ВНУ



Усё болей маладых беларусаў выязджае, каб вучыцца ў польскіх універсітэтах.

Па дадзеных Офіса прызнання адукацыі і міжнароднага абмена ў Варшаве, колькасць студэнтаў з Беларусі за апошнія два гады склала звыш 3,5 тысяч чалавек. З якіх больш за тысячу самастойна аплочвае вучобу, сярэдні кошт якой складае 2 тысячы еўра ў год. Падобна выглядае сітуацыя з дактарантамі і платнымі стажыстамі.

Гэта ўказвае на тое, што беларусы прыязджаюць у Польшчу не толькі дзеля стыпендый, якія забяспечвае польскі ўрад, лічыць прафесар Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта Крысціна Гамулка:

– Вучоба ў Польшчы больш танная, чым на захадзе Еўропы ці Вялікабрытаніі. Думаю, што існуе культурнае падабенства, блізкасць да дому спрыяе таму, што даволі часта выбіраюць Польшчу. Для нас – гэта знак, што беларусы хочуць тут вучыцца, калі ідзе пра колькасць студэнтаў, то беларусы з’яўляюцца другім народам, які выбірае нас пасля ўкраінцаў.

Па дадзеных Офіса прызнання адукацыі і міжнароднага абмену на сённяшні момант у Польшчы навучаецца амаль 11 тысяч студэнтаў з Украіны, якія таксама самі аплочваюць сваю вучобу.

Беларускае Радыё Рацыя