Батумі: штодзень стаім за Украіну



З першага дня вайны на плошчы Еўропы ў грузінскім Батумі штодня адбываецца акцыя падтрымкі Украіны.

Цягам апошніх дзвух тыдняў актывісты на плошчы распачалі збор сродкаў на медычную дапамогу для Узброеных Сілаў Украіны. Першая пасылка была адпраўлена з Турцыі, дзе набылі лекаў амаль на тысячу даляраў.

У скарбонку актывістаў на батумскай Плошчы Еўропы „сыплюцца” не толькі грузінскія лары, але і амерыканскія даляры і турэцкія ліры. А сярод актывістаў на плошчы як украінцы, так і беларусы, якія стаяць за Украіну з першага дня вайны.

Беларускае Радыё Рацыя , Батумі