У Беларусі ўвядуць новы падатак
У Беларусі з 2023 года ўвядуць новы падатак – на прафесійны даход. Ён будзе альтэрнатывай падаходнаму падатку і страхавым унёскам у Фонд сацыяльнай абароны для самазанятых, не зарэгістраваных індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Цяпер памер адзінага падатку для фізічных асобаў, якія працуюць без ІП, залежыць ад горада і віда дзейнасці. А падатак на прафесійны даход будзе адзіны для ўсіх. Для тых, хто працуе з фізічнымі асобамі, ён складзе 10%. Такая ж стаўка будзе для тых, хто працуе з юрыдычнымі асобамі, але да пэўнага памеру выручкі (60 тысяч рублёў). А з выручкі вышэй за гэты парог браць будуць у два разы больш: 20%.
Анансуецца, што плаціць новы падатак трэба будзе праз спецыяльную мабільную праграму. Рабіць гэта трэба будзе штомесяц.