Канферэнцыя пра татараў у Беластоку: „Нашыя Радзімы – Беларусь і Польшча”



У Гістарычным музеі ў Беластоку, у межах 24-й Летняй Акадэміі ведаў пра польскіх татараў, адкрылася канферэнцыя, дзе сабраліся беларускія і польскія навукоўцы ды актывісты.

Кажа арганіазатар, Прэзыдэнт Падляшскага аддзялення Саюзу Татараў Артур Канапацкі:

– Галоўнай мэтай канферэнцыі з’яўляецца знаёмства з асобамі, якія працуюць на карысць татарскай супольнасці. Яны мала вядомыя, але маюць вялізнае значэнне. У гэтым годзе атрымалася дасягнуць гэтую мэту. Мы сабралі вялікую групу ўдзельнікаў не толькі з Польшчы, але і з-за мяжы, што вельмі важна. Таксама атрымалася прыехаць гасцям з Беларусі. Мы шмат гадоў стараемся паказваць іншы бок татараў, не толькі вайсковую. Першыя татары пачалі сяліцца тут у часы Вялікага Княства Літоўскага. Навагародак, Лоўчыцы, Іўе – уся Гарадзеншчына ўсеяна татарамі.

На сёлетняй навуковай канферэнцыі галоўнае месца была аддадзена тэме становішча крымскіх татар у гістарычных і сучасных варунках, а таксама даклады пра выбітных дзеячаў і мясціны ў Беларусі. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены адмысловы зборнік дакладаў.

Беларускае Радыё Рацыя