Акторка Крысціна Дробыш распавяла пра забарону беларускай літаратуры ва Украіне



Акторка-купалаўка Крысціна Дробыш падзялілася сваім меркаваннем з «Рацыяй» наконт забароны творчасці беларускага пісьменніка Васіля Быкава ва Украіне ў сувязі з агрэсіяй Беларусі разам з Расеяй.

Крысціна Дробыш

РР: Нядаўна Быкава выключылі з праграмы ўкраінскай літаратуры. Як табе здаецца, ці гэта слушна?

– Шчыра кажучы, у мяне нейкага пэўнага меркавання не склалася. Бо гэта дзесьці паміж беларускім пачуццём віны, і ўкраінскай эмацыйнасцю, так гэта можна патлумачыць. Калі на цябе ляцяць ракеты, то ты не паспяваеш разбірацца, хто там за што? Таму, мне здаецца, тут адбываецца тая ж сітуацыя. Эмацыйна ты падключаешся так, што хочаш выкрасліць усё са свайго жыцця, што можа цябе нагадваць пра месцы і людзей, якія атасамляюцца з агрэсіяй. Таму канешне гэта прыкра, і дужа шкада. Бо каго-каго, а Васіля Быкава выкрэсліваць – гэта моцны крок. Але магчыма, у нейкай меры я пагаджуся з тымі, хто кажа: «давайце мы скончым вайну, а потым будзем дыскутаваць. Цяпер і так цяжкае становішча, і акрамя рэальных баявых дзеянняў інфармацыйная вайна ідзе. І калі паддаваць яшчэ больш моцных крокаў у гэтыя непаразуменні і блытаніну, то мне падаецца, што лепш мы нікому не зробім. Я ні ў якім разе не заклікаю да таго, каб не забараняць расейскую ці беларускую літаратуру – я не пра гэта. Я пра тое, што трэба падыходзіць з халодным розумам да пэўных справаў.

Цалкам размову слухайце ніжэй:

Беларускае Радыё Рацыя