У Шаркоўшчыне ўшанавалі памяць габрэяў
У Шаркоўшчыне ўшанавалі памяць забітых габрэяў падчас Другой сусветнай вайны і зладзілі сустрэчу з былымі вязнямі канцлагераў. На мерапрыемстве прысутнічала моладзь, прадстаўнікі ўлады і самі вязні. Па словах кіраўніка грамадскага аб’яднання „Беларуская асацыяцыя былых непаўнагадовых вязняў фашызму” Шаркоўшчынскага раёна Ады Райчонак, былых вязняў становіцца ўсё менш, нават не з кожным годам, а з кожным месяцам.
– Яны пераважна ў Шаркоўшчыне жывуць. І па вёсках таксама раскіданы. Ёсць і такія, якія жывуць у дамах для састарэлых. У асноўным, гэта людзі з 1922 года нараджэння і далей. На хаду толькі 8 чалавек, астатнія ўжо не могуць хадзіць. І на шчырую размову іх паклікаць ужо вельмі цяжка. Ды і сама я, калі ўспамінаю, пачынаю плакаць, бо вельмі цяжка ўспамінаць.
Падчас мерапрыемства былі ўскладзеныя кветкі да магілы забітых габрэяў, адбыліся мітынг і сустрэча вучняў з вязнямі ў першай школе Шаркоўшчыны.
[Not a valid template]
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі