Наведнік выставы падбітай тэхнікі РФ: Каб усе бачылі, што ў нас ва Украіне адбываецца



Дзве абгарэлыя расейскія бронемашыны састарэлых мадэляў з’явіліся ў цэнтры Варшавы.

Іх прывезлі з Украіны, каб кожны мог паглядзець на машыны смерці, якія паслала Расея на тэрыторыю Украіны 24 лютага без аб’яўлення вайны. Наведнікі выставы былі ўражаныя:

У нас, у нашым горадзе Ахтырка – гэта Сумская вобласць, гэтыя ездзілі і стралялі, я асабіста бачыла. Страшная тэхніка, страляе і разбівае ўсё на свеце.

Выдатная выстава. Пацешылі нас украінцы эфектыўнасцю свайго войска.

– Каб усе бачылі, што ў нас ва Украіне адбываецца. Адна справа глядзець па тэлевізару гэта ўсё, а іншая ў жывую.

Усе наведнікі выставы асуджаюць Расею за страшную вайну ў 21 стагоддзі. Людзі гаварылі пра бессэнсоўнасць гэтай вайны для Расеі, падчас якой людзі гінуць з абодвух бакоў.

Выстава будзе працягвацца, і кожны можа зблізу паглядзець на бязлітасны твар вайны.

Беларускае Радыё Рацыя