Вайну ва Украіне можна скончыць да канца сутак: у Крамлі назвалі ўмову



Вайна ва Украіне можа скончыцца да канца сутак, калі ў Кіеве аддадуць загад аб складанні зброі і капітулююць.

Такую заяву зрабіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, піша расейскае прапагандысцкае агенства „РІА Новости”.

„Украінскі бок можа ўсё спыніць да канца бягучых сутак, патрэбны загад нацыяналістычным падраздзяленням скласці зброю, загад ваенным украінца скласці зброю і трэба выканаць умовы Расейскай Федэрацыі. Усё можа скончыцца да канца сутак. Астатняе – гэта ўжо разважанні кіраўніка Украінскай дзяржавы”, – адзначыў ён.

Нагадаем, напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на саміце G7 заявіў, што хоча завяршыць развязаную Расіей вайну да канца года.

У пачатку чэрвеня Пуцін у інтэрв’ю расейскім прапагандыстам заявіў, што пастаўкі Захадам зброі ва Украіну можа „зацягнуць узброены канфлікт”, а Расея нібыта зробіць адпаведныя высновы, калі Захад будзе пастаўляць Украіне ракеты далёкага дзеяння.

Беларускае Радыё Рацыя