«Чацвёртая мара прафесара Лявона Тарасэвіча» – рэпартаж Улі Шубзды і Юркі Ляшчынскага



22 чэрвеня 2022 года сусветна вядомы беларускі мастак Лявон Тарасевіч, які паходзіць з Валілаў, што на Падляшшы, атрымаў ганаровае званне доктара Гонорыс Кауза Універсітэту ў Беластоку. Для мастака, які з’яўляецца выкладчыкам Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве, гэта таксама доказ прызнання яго і творчасці ды жыццёвай паставы, нязломнасці і цвёрдай беларускасці навуковым асяроддзем Беластока. Жыццёвыя сцяжынкі змагання за роднае, пошук свайго «Я» у мастацтве.