Што рабіць, калі ў спякоту чалавеку стала дрэнна?



Захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. На Берасцейшчыне сёння да плюс 36 градусаў, па астатнім рэгіёнам краіны на два-тры градусы ніжэй, магчымыя навальніцы і шквалісты вецер.

Фота: www.5.ua

Медыкі заклікаюць грамадзян выпіваць хаця б па 2 літры вады, не ўжываць тлустай ежы, па магчымасці адмовіцца ад далёкіх паездак і знаходжання на вуліцы пад сонцам.

Галоўная пагроза – сонечныя ўдары і перагрэвы. Прыкметы гэтых нядужанняў вельмі выразныя, кажа ратавальнік Аляксей Нагорны:

– Першыя прыкметы – гэта галавакружэнне, галаўны боль, часцей за ўсё ў патылічнай вобласці, гэта хісткасць хады, слабасць. У цяжкіх выпадках  – гэта млоснасць, ваніты, магчымае парушэнне свядомасці аж да каматознага і курчы. Неабходныя фізічныя метады ахалоджвання, то бок абціранне, вызваленне ад цеснага адзення. Можна абмахваць ручніком, можна зрабіць халодныя кампрэсы.

Ратавальнік дадае, што пры такіх праблемах варта звяртацца па дапамогу медыкаў, каб яны праверылі ці няма перадынфарктнага ці перадынсультнага стану.

Беларускае Радыё Рацыя