Алена Гундар: Калі вядуць у суд, іх распранаюць дагала
На чарговае судовае пасяджэнне над „групай” Аўтуховіча палітзняволенага інваліда 2 групы без нагі Уладзіміра Гундара ў адных плаўках прынеслі на руках і прыкавалі рукі на расцяжцы да прутоў клеткі.
Турэмшчыкі патлумачылі суддзі свае дзеі клопатам за жыццё зняволенага, расказвае яго жонка Алена Гундар:
– Яны з учарашняга дня патрабавалі, каб раніцай, калі вядуць у суд, іх распранаюць дагала, прасвечваюць адзенне. Яны выказалі сваё хадатайства, каб гэтага не рабілі кожны дзень, але ніхто іх не паслухаў. Калі яны патрабавалі, каб ён распрануўся, каб прасвяціць яго адзенне, ён адмовіўся і сказаў, што калі вы будзеце да мяне з гэтым кожны дзень чапляцца я ўскрыю вены.
Паводле Алены Гундар, яе мужа суддзя выдаліў з судовай залы. Калі выводзілі Гундара, ён пракрычаў жонцы, што з яго здзекуюцца, бо хочуць забіць. Таксама паспеў паведаміць адвакату, што пачынае галадоўку, пра што ўжо папярэдзіў турэмнае начальства.
Суд над „групай” Аўтуховіча працягнецца 4 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя