Лекцыя Уладзімера Арлова «Нацыянальнае Адраджэнне і ўтварэнне БНР» у Варшаве



30 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве — заключная лекцыя Уладзімера Арлова. І прысвечана яна нацыянальнаму адраджэнню.

Дата: 30 чэрвеня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, Варшава

Змест лекцыі:
перадумовы нацыянальнага адраджэння;
гістарычная постаць Кастуся Каліноўскага;
атрыбуты дзяржаўнасці БНР;
прызнанне і структуры БНР у выгнанні.

Уваход вольны! Далучайцеся!