Царква Святога Мікалая пад Рачаю
У траўні 2022 года мне ўдалося троху пападарожнічаць па Грузіі. Адна з апошніх вандровак – гэта паездка з Кутаісі ў Рачу.
Адным з самых цікавых помнікаў недалёка ад Рачы з’яўляецца царква Ракеці імя Святога Мікалая, якая знаходзіцца ў Рачы, а дакладней у вёсцы Патара.
Царква першапачаткова была пабудавана да XI стагоддзя. І на яе сценах захаваліся фрэскі, старажытныя выявы грузінскіх і сусветных святых.
Як кажуць мясцовыя легенды, будынак царквы пачаўся будавацца рачынскім эрыставам (назва феадальнага тытула) Кахаберам.
Калі казаць пра архітэктурную пабудову храму, у даведніках падаецца наступнае „ён уяўляе сабой пабудову зальнага тыпу, якую на ўсходзе завяршае ўпісаная ў прастакутнік паўкруглая апсіда. Збор залы падтрымліваюць пераходныя на пілястры апорныя аркі”.
Цікавая частка гісторыя храма ў тым, што ён быў адрэстаўраваны ў 1970-х гадах, аднавілі і ўпрыгожаны арнаментамі старажытны іканастас, і ў царкве захаваліся некаторыя яго часткі.
Калі казаць пра знешнюю частку дэкору будынка, бачна, што фасады храма багата дэкарыраваны вытанчанай разьбой і рэльефамі. Уваходы тры – з поўдня, захаду і поўначы. Царква ўзведзена з чыста часаных блокаў шырокімі (сітаватага які крышыцца каменя), а для дзвярэй, вокнаў, карніза і дэкору ўсходняга фасада быў скарыстаны бялёсы вапняк.
Званіца перад храмах таксама вельмі цікавая, яна мне нагадала званіцы ў беларускіх вёсках пры касцёлах.
Храм адчынены цягам дня і на ўваходзе адной з абавязковых умоваў – трэба набыць знічкі, а інфраструктура вакол храма гэта – некалькі крамак, дзе можна набыць нешта, каб паесці і папіць. Спадзяюся, што калі – небудзь мне ўдасца пабываць у гэтай прыгожай царкве яшчэ раз.
Беларускае Радыё Рацыя