Анамальная спякота захоўваецца
Анамальная спякота захоўваецца. Беларусь шосты дзень запар жыве ва ўмовах аранжавага ўзроўню небяспекі. Медыкі гавораць, што яшчэ крыху і нагрузка на хуткую дапамогу будзе аналагічнай, як было ў пік захворвання на каронавірус.
“З якімі праблемамі ў спякоту звяртаюцца грамадзяне па дапамогу да медыкаў”, – распавяла лекарка Святлана Ладыга:
– Пачасціліся звароты грамадзян з такімі скаргамі як галаўны боль, галавакружэнне. Гэта ў асноўным маладыя людзі, якія адпачываюць на пляжах, і старыя людзі. Трэба старацца пазбягаць прамых сонечных промняў, насіць доўгі час галаўныя ўборы. А калі раптам адчулі нейкае недамаганне, трэба прысесці дзесьці ў цені.
Суразмоўца дадае, што ў групе рызыкі знаходзяцца асобы, якія пакутуюць на сардэчныя хваробы, а таксама маюць праблемы з ціскам, лішняй вагой.
Беларускае Радыё Рацыя