Львоў рыхтуецца да магчымага ўварвання Расеі з Беларусі
У Львове пачалася падрыхтоўка да магчымага ўварвання войскаў Расеі з боку Беларусі.
Пра гэту падрыхтоўку паведаміў мэр Львова Андрэй Садовы. Паводле яго, сітуацыя на беларуска-ўкраінскай мяжы непрадказальная.
“У кожным раёне горада будзе створаны штаб абароны і праведзеная дадатковая падрыхтоўка для чальцоў добраахвотніцкіх фарміраванняў тэрабароны. Пакуль мы не будзем пераводзіць іх на кругласутачнае дзяжурства. Але гэта можа змяніцца ў любы момант”, — заявіў ён.
Улады Львова таксама разглядаюць варыянт фарміравання рэзервовых добраахвотніцкіх батальёнаў з работнікаў гарсавета і камунальных прадпрыемстваў, – дадаў Садовы.
Фарміруецца стратэгічны рэзерв прадуктаў на выпадак блакавання шляхоў забеспячэння, – адзначае gordonua.com.