Выбухі з Белгарадзе і Курску: Расея абвінаваціла Украіну
Трое загінулых, чацвёра параненых, 39 часткова разбураных прыватных жылых дамоў, 11 пацярпелых шматпавярховак – такія вынікі серыі выбухаў, якія здарыліся ноч на 3 ліпеня ў цэнтры расейскага Белгарада.
Губернатар Курскай вобласці паведамляе таксама пра выбухі ў абласным цэнтры. Нібыта жыхары чулі гукі, спрацавала сістэма СПА. Белгарадская і Курская вобласці Расеі мяжуюць з Луганскай, Харкаўскай і Сумскай абласцямі Украіны. Ва ўдарах па Белгарадзе і Курску мінабароны Расеі абвінаваціла Кіеў. Там заявілі, што УСУ ўдарылі па расейскіх абласцях ракетамі «Кропка-У» і беспілотнікамі Ту-143.
«Сродкамі СПА ўсе тры запушчаныя ўкраінскімі нацыяналістамі па Белгарадзе ракеты »Кропка-У« з касетнымі галаўнымі часткамі знішчаныя ў паветры, у выніку паражэння ўкраінскіх ракет сродкамі СПА абломкі адной з іх упалі на жылы дом у Белгарадзе», – заявілі ў ведамстве. Афіцыйны Кіеў начныя інцыдэнты пакуль не каментаваў. Раней кіраўнік Адэскай вобласці звяртаў увагу, што на ўзбраенні Украіны няма комплексаў «Панцыр-С1», фрагмент ракеты якога захрас у адным з жылых дамоў у Белгарадзе.