10 красавіка ў Гародні адбудзецца канферэнцыя “Дзелавы інтэрнэт”



 

У пятніцу, 10 красавіка, у Гародні адбудзецца штогадовая галіновая канферэнцыя “Дзелавы інтэрнэт” – самая буйная оффлайнавая падзея года для Байнэта.

У мерапрыемстве прымуць удзел эксперты ў галіне высокіх тэхналогій і інтэрнэта, а таксама спецыялісты вэб-журналістыкі, інтэрнэт- маркетынга і мабільных тэхналогій.

„Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца інтэрнэт- партал tut.by”, –  гаворыць яго стваральнік і кіраўнік Юры Зіссер: 

– Эканамічная наша сітуацыя вельмі негатыўна паўплывала на ўвесь рынак, звязаны з інтэрнетам, бо даходы засталіся ў рублях, а расходы ў валюце. Я ўпэўнены, што гэта часова. Калі будзе аднаўляцца эканоміка адновіцца і гэта.

Пачынаючы з 2006 года каферэнцыя “Дзелавы інтэрнэт” адбываецца ў Менску і абласных цэнтрах Беларусі.

На мерыпрыемстве будуць агучаныя статыстычныя дадзеныя па развіццю інтэрнэт – бізнэсу ў Прынёманскім рэгіёне і прадстаўленыя новыя магчымасці прасоўвання ў сеціве тавараў і паслугаў.

Беларускае Радыё Рацыя