Беларускія турысты выбіраюць для адпачынку Балтыку
Гарадзенскі кірмаш турыстычных паслугаў “Лета – 2015”адбудзецца 15-16 траўня ў Гародні ў памяшканні гарадской выставачнай зале.
Турыстычныя аператары горада над Нёманам прапануюць шырокі спектар паслугаў для аматараў адпачынку.
Сёлетні сезон у сувязі з зімовай дэвальвацыяй не абяцае быць напружаным, што па словах дырэктара адной з мясцовых тур-фірмаў Святланы Якімовіч акрэслівае найбольш папулярныя турыстычныя маршруты сезона:
– У гэтым годзе вельмі добрыя кошты дае Грэцыя, у гэтым годзе Балгарыя з Гародні – такая навінка – паставілі ў гэтым годзе самалёт. Значна менш людзей на Турцыю, бо яна значна вышэйшыя кошты трымае. Думаю, што польская Балтыка будзе хітом!
На працягу некалькіх гадоў гарадзенскі турыстычны кірмаш праводзіўся ў межах выставы “Еўрарэгіён Нёман”, аднак у гэтым годзе вярнуўся да першапачатковага фармата.
* * *
У сувязі з эканамічнымі праблемамі на Гарадзеншчыне зменшылася колькасць жадаючых паехаць на адпачынак у Еўропу, ці экзатычныя краіны. гарадзенцы абіраюць больш танны адпачынак.
Куды збіраюцца паехаць гарадзенцы кажа дырэктарка адной з турыстычных фірмаў Святлана:
– На летнія месяцы ў нас вельмі папулярныя еўрапейскія накірункі. Гэта будзе Грэцыя, якая значна танней чым у мінулыя гады. Гішпанія з рознымі варыянтамі сваімі. Думаю, самым галоўным хітом будзе Балгарыя – сам эканамічны варыянт з еўрапейскіх курортаў, палепшаны варыянт Крыму, які на сённяшні дзень недаступны для большасці беларусаў па пэўных прычынах. Балгарыю можна ўзяць ад 300 еўра на чалавека на тыдзень. Гішпанія таксама -400-450 еўра на чалавека.
Па словах Святланы, многія, хто мае візы не паедуць гэтым годам у дарагую Харватыю, а наведаюць краіны суседкі Беларусі – Літву альбо Польшчу.
Беларускае Радыё Рацыя